Текст песни Аверсэв - Кот Максім

Просмотров: 1 0 чел. считают текст песни верным 0 чел. считают текст песни неверным

На этой странице находится текст песни Аверсэв - Кот Максім, а также перевод песни и видео или клип.

Жыў некалі гультай Марцін, і быў у яго кот Максім. Згарэла ў іх хата, адна гліняная печ засталася. Пажылі з год на печы, а тут і печ развалілася.
– Што рабіць будзем? – пытаецца Кот у гаспадара. – Трэба хату будаваць.
– Я надумаў жаніцца: вазьму багатую жонку, яна мне пабудуе хату.
– Хто за цябе пойдзе? – смяецца Кот. – Ты ж толькі любіш ляжаць на печы, у цябе і выгляд нечалавечы.
– Пойдзе, не бойся! Ідзі сватай царскую дачку.
Няма чаго рабіць, пайшоў Кот у далёкую дарогу. Ідзе ён, ідзе, сустракае Зайца.
– Куды, Кот, ідзеш? – пытаецца Заяц.
– Да цара на суд. Гэта ж дзе што котка ўкрадзе або нашкодзіць – усё на ката кажуць. Кот смятану злізаў, кот сала ўкраў... Не магу я цярпець такога паклёпу!
– Пайду і я з табою! – кажа Заяц. – Дзе што зайчыха зробіць – усё на зайца кажуць! Несправядліва!
– Аднаму табе на павераць. Збяры сотні тры сведак, тады ідзі.
Паскакаў Заяц па лесе, назбіраў цэлую чараду сваіх дзядзькаў ды братоў. Павёў іх Кот да палаца, у хляве зачыніў і ідзе да цара:
– Ваша Вялікасць, прыслаў табе мой гаспадар, пан Марцін Глінскі-Папялінскі, гасцінчык – чараду зайцоў. Пан ён дужа багаты, няма толькі гаспадыні ў пакоях. Загадаў мне сватаць тваю дачку.
Цар абрадаваўся, накарміў Ката, напаіў, а пра дачку змаўчаў. Вярнуўся Максім дахаты ні з чым, але гультай і другі раз яго ў сваты выправіў. Пайшоў Кот, сустракае па дарозе Ваўка.
– Здароў, Воўк! Пайшлі са мной да цара на суд, – сказаў Кот і распавёў Ваўку, на які суд ён ідзе. – Цябе ж таксама часта дарэмна лаюць. Толькі аднаму ісці нельга, збяры спачатку сотні тры сведак.
– Твая праўда, Каток, – пагадзіўся Воўк і пабег дзядзькаў ды братоў збіраць.
Набегла ваўкоў з усяго лесу. Прывёў іх Максім у той самы хлеў, што і зайцоў, зачыніў, а сам у палац зайшоў і расказаў цару пра новы гасцінец ад свайго гаспадара. Спадабалася гэта цару, загадаў ён ваўкоў пабіць, усім слугам футры пашыць, а Кату сказаў, каб пан Глінскі-Папялінскі сам да яго ў госці прыехаў.
Прыбег Кот дахаты ўночы, будзіць гаспадара:
– Уставай! Сказаў цар, каб ты да яго ў госці ехаў.
Пачухаў Глінскі-Папялінскі патыліцу:
– У чым жа я паеду? Я ж голы, як бізун.
– Нічога, што-небудзь прыдумаем.
Злез гультай з печы і пабеглі. Бягуць яны, бачаць – цэлае войска салдат спіць. Кот пракраўся, паздымаў з салдат шапкі і схаваў у мех. Потым пайшоў да ракі, знайшоў Рака, выкінуў за вус на бераг і загадаў падкапаць да раніцы маставыя слупы.
Марціну ж сказаў раскідаць шапкі па вадзе, калі мост абваліцца. А сам пабег хутчэй да цара. Прыбягае, дакладвае:
– Ваша Вялікасць! Ехаў да цябе ў госці мой гаспадар, ды мост зламаўся, усё яго войска патапілася, адзін ён застаўся голы...
Паехаў цар да моста, глядзіць – і праўда: толькі шапкі ад войска па вадзе плаваюць. Загадаў ён даць гультаю новую вопратку. Той апрануўся, прыхарашыўся, а тады цар кажа:
– Паедзем твой маёнтак глядзець: калі ты і праўда такі багаты, дык аддам за цябе дачку.
Спужаўся Марцін: якое ж ён багацце пакажа цару? Але няма чаго рабіць, селі яны з царом у карэту і паехалі. А Кот наперадзе бяжыць, дарогу паказвае. Бачыць: пастухі вялікую чараду кароў пасвяць.
– Чые вы? – пытаецца.
– Змея Гарынавіча.
Кот вусы натапырыў, грозны стаў:
– Не кажыце нікому, што вы Змея Гарынавіча, кажыце – пана Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном, ён заб’е вас.
Бяжыць далей, сустракае вялікую чараду коней.
– Чые вы, конюхі? – пытаецца.
– Змея Гарынавіча.
Кот і іх Громам з Перуном напалохаў. Тым часам царская карэта з громам пад’ехала да пастухоў.
– Чые вы? – пытаецца ў іх цар.
– Пана Марціна Глінскага-Папялінскага, – адказваюць пастухі.
– О, – дзівіцца цар, – багаты пан Глінскі-Папялінскі!
Гэтак жа адказалі і конюхі.
Пакуль цар ехаў, Кот прыбег у двор Змея Гарынавіча. Убачыў самога Змея і крычыць.
– Хавайся, Змей Гарынавіч! Едзе Гром з Перуном, ён цябе заб’е і на муку сатрэ!
Спужаўся Змей Гарынавіч:
– Куды ж мне схавацца?
Кот паглядзеў і ўбачыў вялікае дупло ў старой ліпе.
– Лезь хутчэй сюды! – кажа Змею.
Залез Змей у дупло, а Кот забіў дупло паленам ды яшчэ і глінаю замазаў. Потым пабег да Змеевых слуг.
– Чые вы? – пытаецца.
– Змея Гарынавіча.
– Не кажыце нікому, што Змея Гарынавіча, а кажыце, што пана Марціна Глінскага-Папялінскага. Бо за мною ляціць Гром з Перуном, ён заб’е вас.
– Добра, – кажуць напалоханыя слугі.
Прыехаў цар у маёнтак. Сустракаюць яго слугі.
– Чый гэта маёнтак? – пытаецца цар.
– Пана Марціна Глінскага-Папялінскага! – у адзін голас адказалі слугі.
– Ну што ж, – кажа цар, – сапраўды багаты пан Глінскі-Папялінскі. Аддам за яго дачку.
Вярнуўся цар у свой палац, паклікаў музыкаў і загадаў іграць вяселле. Усяго там было: хто што хацеў, тое піў і еў. І я там быў, еў і піў, па барадзе цякло, а ў роце не было.

Змея забралась в дупло, а Кот заполнил его бревном и даже засыпал глиной. Затем он побежал к слугам Змеи.

— Чья ты? — спрашивает он.

— Змея Гариновича.

— Никому не говори, что это Змея Гариновича, а скажи, что это господин Мартин Глинский-Папиалинский. Потому что за мной летят Гром и Перун, он тебя убьёт.

— Хорошо, — говорят испуганные слуги.

Король прибыл в имение. Слуги встречают его.

— Чьё это имение? — спрашивает король.

— Господин Мартин Глинский-Папиалинский! — хором ответили слуги.

— Ну, — говорит король, — господин Глинский-Папиалинский очень богат. Я отдам ему свою дочь.

Король вернулся во дворец, позвал музыкантов и приказал сыграть свадебную мелодию. Там было всё: кто хотел, пил и ел. И я был там, ел и пил, с моей бороды капала вода, но во рту у меня ничего не было.

Опрос: Верный ли текст песни?
Да Нет