Текст песни Аверсэв - Каза-манюка

Просмотров: 18 0 чел. считают текст песни верным 0 чел. считают текст песни неверным

На этой странице находится текст песни Аверсэв - Каза-манюка, а также перевод песни и видео или клип.

Жылі дзед ды баба з дачкою, і была ў іх Каза. Пагнала дачка пасвіць Казу. Цэлы дзень старанна пасвіла, а вечарам прыгнала дамоў. Дзед пытаецца:
– Козачка мая, дзе была? Што ты ела-піла?
А Каза і кажа:
– Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.
Насварыўся дзед на дачку і назаўтра выправіў бабу Казу пасвіць. Вечарам прыгнала баба Казу дамоў, дзед пытаецца:
– Козачка мая, дзе была? Што ты ела-піла?
Кажа Каза:
– Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.
Дзед і на бабу насварыўся. А заўтра накінуў бабіну хустку ды пайшоў сам Казу пасвіць. Вечарам вярнуўся дамоў, пераадзеўся, сеў і чакае.
Прыйшла Каза, дзед і пытаецца:
– Козачка мая, дзе была? Што ты ела-піла?
Кажа каза:
– Нідзе не была, нічога не ела, не піла. Толькі як бегла цераз масток, ухапіла кляновы лісток, а як бегла ля крынічкі, ухапіла кропельку вадзічкі.
Угневаўся дзед, прывязаў Казу-манюку, пайшоў касу вастрыць, каб Казу рэзаць.
Дазналася пра гэта Каза, сарвалася і ў лес пабегла. Знайшла Зайчыкаву хатку, залезла і Зайчыка не пускае.
Сеў Зайчык і плача. Ідзе Мядзведзь:
– Чаго, Зайчык, плачаш?
– Як жа мне не плакаць? Прыйшоў нейкі звер рагаты-барадаты і выгнаў мяне з хаткі.
– Я таго звера выганю, – кажа Мядзведзь.
Патупаў ён ля Зайчыкавай хаткі ды кажа:
– Звер рагаты-барадаты, збірай манаткі, прэч з хаткі!
А Каза як замэкае:
– Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, барадою замяту!
Спалохаўся Мядзведзь і ўцёк у гушчар.
Ідзе Певень. Убачыў заплаканага Зайчыка і пытаецца:
– Чаго, брат, зажурыўся?
– Як жа мне не журыцца? Прыйшоў нейкі звер рагаты-барадаты і выгнаў мяне з хаткі.
– Тае бяды! – смяецца Певень. – Ведаю я твайго звера – Казу-манюку!
Падышоў Певень да хаткі і закукарэкаў:
– Кукарэку! Кукарэку! Заб’ю Казу-недарэку!
А Каза як замэкае:
– Закалю цябе рагамі, затапчу цябе нагамі, барадою замяту!
Певень яшчэ мацней закрычаў:
– Збірай, Каза, манаткі, уцякай хутчэй ты з хаткі! Бо вунь дзед ідзе і касу нясе.
Пачула гэта Каза і выскачыла з хаткі. А Зайчык з Пеўнікам сталі там жыць-пажываць.

Жили-были дедушка и бабушка с дочерью, и у них была коза. Дочь погнала козу на пастбище. Она усердно паслась весь день, а вечером погнала её домой. Дедушка спрашивает:
«Моя маленькая коза, где ты была? Что ты ела и пила?»
И коза отвечает:
«Никуда не ходила, ничего не ела и не пила. Только когда бежала через мост, схватила кленовый лист, а когда бежала мимо источника, схватила каплю воды».
Дедушка рассердился на дочь и на следующий день послал старуху-козу пастись. Вечером старуха погнала козу домой, и дедушка спрашивает:
«Моя маленькая коза, где ты была? Что ты ела и пила?»

Коза говорит:
«Она никуда не ходила, ничего не ела и не пила. Только когда перебегала мост, схватила кленовый лист, а когда бежала мимо источника, схватила каплю воды».
Дедушка тоже поссорился со старухой. А на следующий день он бросил платок старухи и сам пошел пасти козу. Вечером он вернулся домой, переоделся, сел и стал ждать.
Пришла коза, дедушка спросил:
- Моя маленькая коза, где ты была? Что ты ела и пила?
Коза говорит:
- Она никуда не ходила, ничего не ела и не пила. Только когда перебегала мост, схватила кленовый лист, а когда бежала мимо источника, схватила каплю воды.
Дедушка рассердился, связал козу-манюка и пошел точить косу, чтобы зарубить козу.

Коза узнала об этом, расплакалась и убежала в лес. Она нашла домик Зайца, забралась внутрь и не впустила Зайца.
Зайчик сел и заплакал. Пришёл Медведь:
- Почему ты плачешь, Зайчик?

- Как я могу не плакать? Какой-то рогатый и бородатый зверь пришёл и выгнал меня из дома.

- Я выгоню этого зверя, - говорит Медведь.

Он подошёл к домику Зайца и сказал:
- Рогатый и бородатый зверь, собирай монеты, убирайся из дома!

А Коза завыла:
- Я проткну тебя рогами, растопчу ногами и раздавлю бородой!
Медведь испугался и убежал в заросли.
Пришёл Петух. Он увидел плачущего Зайца и спросил:
- Из-за чего ты грустишь, братишка?

- Как я могу не грустить? Какое-то рогатое и бородатое чудовище пришло и выгнало меня из дома.
– Вот беда! – смеется Петух. – Я знаю твое чудовище – Коза-манюк!
Петух подошел к дому и прокукарекал:
– Петух! Петух! Я убью Козла, идиот!

А Коза молчала:
– Я проткну тебя рогами, растопчу ногами, раздавлю бородой!

Петух закричал еще громче:
– Собирай монеты, Коза, беги скорее из дома! Потому что дедушка идет туда и несет косу.
Коза услышала это и выскочила из дома. А Кролик и Петух стали жить там и жить.

Опрос: Верный ли текст песни?
Да Нет